Перайсці да зместу

Аляксандр Сцяпанавіч Галавачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сцяпанавіч Галавачоў
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1935(1935-06-15) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Алякса́ндр Сцяпа́навіч Галавачо́ў (нар. 15 чэрвеня 1935, в. Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі навуковец-эканаміст, педагог. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997).

Скончыў Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт (1963). З 1953 года працаваў у сістэме лясной гаспадаркі Беларусі. З 1968 года ў Беларускім эканамічным універсітэце (у 1988—1991 гг. загадчык кафедры). У 1978—1980 гг. і 1983—1985 гг. дарадца-кансультант пра Міністэрстве вышэйшай адукацыі Кубы. З 1991 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (загадчык кафедры, у 1993—1999 гг. прарэктар). З 2003 года ў Мінскім інстытуце кіравання (Мінскі інавацыйны ўніверсітэт).

Аўтар навуковых прац па праблемах адукацыі ў Беларусі, прадукцыйнасці працы, развіцця банкаўскай справы і грашова-крэдытнай палітыкі, сацыяльнай арыентацыі эканамічнай сістэмы, прыватызацыі, рыначнай эканомікі. Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў для ВНУ.